(no subject)

а падарыце мне ружовую клавіатуру з невысокімі клавішамі... як у ноўтах...
мне будзе прыемна :) 
я заходзіла сёння ў краму - там ажно 2 віда ружовых клаваў.. я б прыдбала, але ж, блін, там высокія клавішы. нязручна мне зь імі.

а наконт ружовай клавы - калі знайду з патрэбнымі мне клавішамі, то 100 % - набуду!
Ды ну, слім клава - вычварэнства. Ані праграмаваць, ані доўгія тэксты не пакрэмзаць, нават каманды ў тэрмінал адпраўляць нязручна. Наконт функцыянальных клавіш - калі шчыра, расчараваўся ў іх - усе патрэбныя функцыі, ад адкрыцця асобных праграмаў да выканання скрыптаў карыстальніка можна на гарачыя клавішы "павесіць". А наконт колеру клавіятуры - ружовая, канешне, прышпільная, але на мой погляд лепш за белую клавіятуру пакуль нічога не прыдумалі. Я, праўда, пакуль працую за чорнай, але ўсё адно звыкнуцца цяжка :))
Кхе, пра праграмаванне я загнуў.
А вось без гарачых клавіш часам нікуды. Мне дык у некаторых сітуацыях лягчэй мышкай не карыстацца :)
наконт гарачых - згодная. але ёсьць супер функцыянальныя клавы з нізкімі клавішамі ;) я сёньня бачыла
Ну гэта ізноў жа дзякуючы дадатковым клавішам. Проста шкада, што стваральнікі новых мадэляў клавіятураў дадаюць новыя клавішы, забываючыся на тое, што карыстальнік можа і нават абавязаны сістэмы наладжваць па сваіх густах. Праўда, стваральнікі вінды не думаюць пра гэта наогул :))
Ды я пра аўтараў вінды таксама не думаю, бо windows запускаю не больш чым на 15 хвілін, дый толькі, калі ве-е-ельмі трэба :))
Отож :)
Нават успомніў такую рэкламу:
"Мы делаем только щётки, но это щётки! Щётка - это ЧОТКО!"
:)