"...ты не выключэньне, а я ня правіла "


вычытаць гэты сьнег
да канца
каб ніводнай памылкі не засталося
калі будзе ён паміраць
наталяючы трагу эмансіпацыйнай зімы
вынесьці на палі птушак чырвоных
каб дзяўблі яны глебу што камянём застрае ў горле
і глытай не глытай
сінія вусны да жыцьця ня вярнуць мне
або ня вернуць,
я — нескладовая перад націскам
а дакладней — назоўнік жаночага роду з асновай на "г"
і таму калі мяне праскланць...
— дык Вы будзеце што-небудзь браць?
— ...цукеркі...

множны лік мае свае перавагі
аднак ёсьць словы якія нельга пісаць разам
таму ў скрайніх выпадках я пішу цябе праз злучок
трымаючы пад паліто
букеты ружовых і жоўтых
мяккіх знакаў
каб паслабіць тваю цьвёрдасьць
але
ты не выключэньне
а  я ня правіла

Вольга Гапеева
  • Current Mood: sad sad
Теги: