"усяго толькі розьніца ціскаў"

жыцьцё ператвараецца ў набор клікаў мышкай ды нястройную пасьлядоўнасьць клацаў па клавіатуры...
мы выціскаем клавішамі далькажыка СМС і не атрымліваем адказу... не рэагуем на віншаванкі "З новым годам!"
чакаем каментароў... 
...калі аська скажа сваё "О-о!"
блытаем музыку са скрыні са званком далькажыка... такім чаканым з-в-а-н-к-о-м...
а гэта ня тое, ня тое...

пакідаем мноства знакаў. а іх не заўважаюць. а калі заўважаюць - ня тыя, ня тыя... ня ты. я

  • Current Mood: lonely lonely
этымалёгію далькажыка ў студыю! хто, дзе, калі прыдумаў і ўпершыню ўжыў ))