"Translations" ("Пераклады") Пінігіна

Пінігінскі спектакль "Translations" ("Пераклады"), прэм'ера якога будзе сёньня ў Купалаўскім тэатры,  хутчэй не спадабаўся, чым спадабаўся. Наагул жа зьмешанныя пачуцьці. Я вельмі рэдка пасьля паклона актораў застаюся ў разгубленасьці... А тут - і цяпер не магу апісаць, ШТО ж я адчуваю пасьля прагляду.

Спектакль цягнецца 3 гадзіны. Задоўга. Месцамі вельмі нудна. Месцамі папросту пуста. Упершыню за маё досыць працяглае і бурнае тэатральнае жыцьцё дзеяньні актораў мне падаліся сьмешнымі і недарэчнымі (самі па сабе. не па сцэнары) (самая апошняя сцэна, калі ваяры  ўбіваюць свае сякеры ў выламаныя дошкі - выглядае папросту камічна)...

Шмат людзей сыйшло ў антракце. Апладысменты былі вельмі рэдкімі...

Ня мой спектакль. Не тыповы Пінігін. Нецікавы. Змораны. Чужы.
  • Current Mood: sad sad
Ірландыя. XIX стагоддзе. Жыхары невялічкай вёскі Бэйле Бэг жывуць у сваім уласным свеце: у ім ёсць гаспадарка, сям'я, каханне, сваркі і хрэсьбіны, і невялічкая школа, усе навучэнцы якой вывучаюць архаічныя, "мёртвыя" мовы: грэчаскую і лацінскую. Аднойчы ж у вёску прыязджаюць англійскія вайскоўцы, прыязджаюць з адной мэтай: пераўтварыць ірландскі Бэйле Бэг у англійскі Бэллібэг. Гэта не толькі гісторыя пра каланізацыю Ірландыі Англіяй. Гэта не толькі гісторыя пра тое, як адна мова выцясняе другую. Перш за ўсё гэта гісторыя кахання двух людзей: англійскага салдата і ірландскай дзяўчыны, якія размаўляюць на розных мовах і папросту не могуць разумець адзін аднаго. Гэта гісторыя пра тое, як энергія і моц сапраўднага кахання пераадольваюць моўныя абмежаванні, пра пачуцці, якія вышэй за ўсё на свеце.
Фабула інтрыгуе...

Але ж тры гадзіны... Калі гэта не камедыя, то наўрад хтосьці здужае і высядзіць...
Мне вось што цікава: у Купалаўскім акрамя Пінігінскіх спектаклей яшчэ якія-небудзь прэм'еры ёсць?
Затое "я не буду ставить пьесу только потому, что она на белорусском" (с)

Абламалі Вы мяне. Я ўжо думаў, калі пра Ірландыю - то дакладна цікава :)
:)) паглядзіце самі. напішаце, як вам
там дужа шмат рускай мове. няўтульна
ололо. я ўжо пачынаю даганяць, але лепш перапытаю: якім бокам там руская мова?
ірландская - беларуская
ангельская -руская


я пісала вышэй, што што спектакль. адьуль зразумела, чаму такая моўная гулянка
мать мать мать, не, ну я же так и знал
писец гениальное решение
господи, как низко пал этот наци-анально-академический вертеп.

Слухайце, а "Маэстра" таксама Пінігін ставіў?
я сёння іду. я і без таго да Купалаўскага неадназначна стаўлюся, а тут яшчэ... эх!!! пагляджу - абавязкова раскажу, што думаю.
вось я і вярнулася са спектакля.
Не магу зараз адназначна сказаць, спадабалася мне ці не. Нейкая невялічкая разгубленасць засталася.
Мне фішка з мовамі і паралель спадабалася. Няўтульнасці я зусім не адчувала.
Плюс - імпануе думка аб гістарычнай памяці народа ў тапаноміцы, што цягнецца амаль праз увесь спектакль.
Цяжка з першага разу ўспрынялося тое, што звязана з грэцкай міфалогіяй. Асабліва канцоўка.
Музыка была чароўная. і ў кропку.
Аляксандр Казела адыграў цудоўна. Я проста не магла наглядзецца на некаторыя моманты з яго ўдзелам. А вось Мейрэ і Ёланда хацелася б ўбачыць у выкананні В. Гарцуевай і А. Малчанава.
Што тычыцца зацягнутасці - то згодна. Не хапала экшэна.) Асабліва ў першай дзеі. Хаця гэта, пэўна, хутчэй да Брайна Фрыла)))
Наогул я думаю, што праз некалькі месяцаў абавязкова схаджу яшчэ раз. Каб запоўніць некаторыя прабелы, што засталіся пасля сённяшняга прагляду.)