гарбата

"Мануфактура" на Маркса, 17

Не так даўно ў Менску адкрылася кавярня "Мануфактура". Учора з kurbatishka схадзілі на разведку.

Неяк так склалася, што ў большасці месцаў Менску мне не вельмі ўтульна. Таму атмасфера для мяне з'яўляецца вельмі важным крытэрам. Хочацца, каб было месца, куды б хацелася прыходзіць зноў і зноў, ведаючы, што табе там будзе кайфова і ў адзіноце, і з сябрамі, і з каханым. Раней я была частым госцем у "Зерні", "Ў", "Старым Менску", "Лондане". Гэта ўсё невялікія ўтульня кавярні з кнігамі, часопісамі, някепскай кавай. Тусяць там як правіла адны і тыя людзі, перацякаючы з адной кавярні ў іншую :) І вось адкрылася "Мануфактура".

Заходзіш і адразу думаеш: як мала месца. Там пяць столікаў і адна невялікая стойка. Відаць, не заўжды будуць вольныя месцы, але побач шмат цікавага (прыгожы Менск, напрыклад), можна перачакаць, калі ў іншую кавярню ісці не хочацца. Побач кофе-клуб "Гуру", але гэта "адразу не".

Інтэр'ер. Стыльны, з мноствам мілых дробязяў. Шмат натуральнага дрэва — я яго вельмі люблю. На мой позірк, дрэва робіць інтэр'ер неверагодна ўтульным. Белыя сцены — таксама вельмі ўдалы выбар. Візуальна пашыраюць прастору, ствараюць адчуванне вялікай кольксці паветра. Ровар, каля якога ўсе фоткаюцца, паштоўкі з выявай выдаўца Ігара Логвінава. На сценах — фотаздымкі людзей, якія робяць кавярню для нас утуьнай і мілай. Мне спадабаўся гэты ход — не фота знакамінасцяў, мадэлек ці прыроды, а людзей, якія працуюць тут і зараз. Малыйцы, удалы крок.

10444635_736304723087273_5217876290849262010_n

10380323_736319976419081_1880351810461409821_n

Персанал. Прыгожыя, стыльныя, ветлівыя маладыя людзі. Пасміхаюцца і з гатоўнасцю расказваюць і паказваюць, як робіцца кава. Мы спыталіся, што такое малінавы ўлун — нам прынеслі яго панюхаць. А перад тым, як прынесці каву, паставілі графін з вадой. У іншых месцах да кавы чамусці не падаюць ваду (нават да эспрэса!), яе даводзіцца купляць асобна.

Кава. Робіцца незвычайным чынам (я не распавяду, бо не запомніла. Трэба прыходзіць і пытацца ў барыстаў), але так цікава! Зерне абсмажваецца на месцы. Гэта фішка кавярні. Ёсць з чаго выбраць — зерне з розных краін свету. Ёсць і стандартінае амерыкана, капучына, латэ. Хто што любіць. Але я аматар усяго новага, таму ўзяла каву, зробленую ў аэрапрэсы. Незвычайна, але смачна. Таня замовіла каву вось ў такой штуковіне (гл фота). Алхімія нейкая)) Пад колбай — агеньчык, які грэе ваду, яна па трубцы падымаецца ў іншую колбу і заварвае молатую каву, а потым апускаецца ў першую колбу. Неяк так :) Каву можна браць па 300-400 мл, а можна замовіць 600 — на дваіх, напрыклад. Таксама можна набыць зерне на вагу.

10360400_736482446402834_6095077104218451455_n

Посуд. Асобна хочацца сказаць пра посуд. Я фанат прыгожага посуду. Цяжкія керамічныя талеркі з эмблемай кавярні, тонкія відэльцы, лыжачкі і ножыкі. Шкляны кубкі бяз ручак, якія не апальвае далоні, празрысты імбрык — люблю глядзець, як запарваецца гарбата, як вада паступовыа становіцца больш насычанага колеру. Заваркі, дарэчы, не шкадуюць, што таксама плюс.

Музыка. Мяккі прыемны чылаут. Ніякай табе папсы. Ніякіх навязлівых мелодый. Гэта таксама гаворыць пра стыль і пра густ. Няма манітораў з дурацкімі кліпамі. Ура!

10305328_736347126416366_3306914041469075194_n

Карацей, і мне, і Тані вельмі спадабалася новае месца. Прасядзелі дзве гадзіны і сыходзіць не хацелася. Можна сказаць, што іншыя месцы для мяне перасталі існаваць. Толькі б не сапсавалася "Мануфактура", што, на жаль, бывае часта...

1
перевожу. велосипеды - вообще популярная и крутая тема :) кратко по теме поста: будете в Минске, заходите в "Мануфактуру" )
Нужно отведать там кофе.

А вы просто молодцы, два часа в кофейне, по мне, так это рекорд! ))
адведайце) цікава, як яно вам пойдзе)

а 2 гадзіны да. але мы паразмаўляць прыйшлі, а не кавы выпіць хуценька :) там так кайфова, што можна працаваць. у іншых месцах не працуецца. трэба паспрабаваць туды з ноўтам заваліцца
Думаешь, там можно придти и действительно поработать пару часов?! Я как раз в поисках такого места. Что с Wi-Fi? Сотрудники не будут против? Мест достаточно?

Ничего, что я на ТЫ? )
думаю, што так. там сядзела дзяўчына з ноўтам за стойкай і ёй было харашо )) пра вай-фай не ведаю, у мяне свая безлімітка, таму я не звяртаю ўвагу на яго. супрацоўнікі не будуць супраць. з чаго? месцаў не так шмат, але ёсць стойка - там для працы самае тое.

нічога, што на ты) мне ж не 120 год))

Edited at 2014-06-16 08:45 am (UTC)
зайшла паглядзець у форсквэа. так, там ёсць вай-фай)) было б дзіўна, каб не было)
Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.