Беларускі бізнэс, альбо "Інтэлектуальная ўласнасць"

Зайшла сёння ў краму з кветкамі. Дзеля ветлівасці, а не таму, што хацела папрасіць дазвол спыталася, ці можна фатаграфаваць. І мне такія: не, нельга! Я атаропела. Чаму, пытаюся. "Букеты і інтэр'ер — гэта наша ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ ЎЛАСНАСЦЬ! Раптам іх СКРАДУЦЬ?!" — адказвае маладая жанчына.

Я стаю разгубленая, думаю, ну ніфа сабе! Першы раз чую падобную лухту. "Я купляю ў вас букет, фоткаю яго (вы мне не можаце забараніць гэта зрабіць) і выкладваю фота ў інтэрнэт! Што тады?" "Нам бы гэтага не хацелася", — адказ. "Пакажыце дакумент, у якім забаронена фоткаць вашыя кветкі". Маўчыць.

Я з іншага боку заходжу: "Окей. У мяне знаёмая — фларыст. Яна робіць букеты, ЗДЫМАЕ іх і ВЫКЛАДАЕ НА САЙТ! І ведаеце што? Да яе ПРЫХОДЗЯЦЬ ЗАКАЗЧЫКІ!" Адказ: "Ну....."

"Окей, — я ўжо практычна рагачу. — Ёсць у мяне яшчэ адна знаёмая. Журналістка, якая піша пра інтэр'еры і ланшафтны дызайн. Яна прапануе вам зрабіць бясплатную рэкламу, напісаць пра вашую краму. Пагодзіцеся?" "Чаму не? Канечне!" "Так яна ж здыме і выкладзе ў СМІ вашыя букеты, гэта ж ваша ІНТЭЛЕКТУЛЬНАЯ ЎЛАСНАСЦЬ!" "Ой, вы мяне заблыталі".

Я спыталася, як яна можа даказаць, што сама не стырыла ў некага ідэі букетаў і выйшла з крамы. Паказальна: я праходжу штодня каля гэтай крамы і там ніколі (!!!) няма людзей. Я туды больш ні нагой.

Я не стала распавядаць, што ёсць такая штука, як фэйсбук, блогі, інстаграм і форсквэа, публікуючы фоткі і пасты ў якія, можна крута і абсалютна бясплатна рэкламавацца. Хай і далей клапоціцца пра сваю "інтэлектуальную ўласнасць".

Бізнэс па-беларуску :) Прадавачка не старая цётка з буклямі, не, а маладая жанчына.

Адзін здымак я ўсё ж зрабіла.

10462546_733660053351740_2485191225255414067_n
я тоже так борюсь с хамством и глупостью продавцов - я обхожу их магазины стороной и никогда у них ничего не покупаю!
Мне иногда кажется, что многие наши люди слышали какие-то умные термины, а что они значат - не знают. Используют, чтобы казаться модными. Ну или потому что менталитет такой: все боятся, что их разведут, хотя сами всех разводят. Мне иногда кажется, что многие наши люди слышали какие-то умные термины, а что они значат - не знают. Используют, чтобы казаться модными. Ну или потому что менталитет такой: все боятся, что их разведут, хотя сами всех разводят.