Ранішняе інтэрв'ю, смачныя грушы, непаўторны Рэмарк

Я вельмі люблю прачынацца рана. Па сваіх рытмах заўжды была жаваронкам, але падчас вучобы перайначылася на саву. Гэта кепска - класціся а першай-другой ночы і падымацца а дзясятай мне не падабаецца - разбіты дзень атрымліваецца. Але ж у мяне і праца, якая пасуе для савы: культурныя мерапрыемствы як правіла заканчваюцца позна, пакуль прыедзеш дахаты, адпішашся, фотаздымкі апрацуеш, вось тая гадзіна, а то дзьве і націквае...

Люблю прызначаць гутаркі на першую палову дня. У буднія дні. Так сёння і атрымалася. Раніцай едзеш-прагульваешся па горадзе, назіраеш за людзьмі... У метро я абавязкова чытаю кнігу (добра, што жыву на канечнай станцыі метро - ёсць 15 хвілінак пачытаць седзячы). Зараз дачытваю "Чорны абеліск" Рэмарка. Я наагул апошнім часам дзікі кнігафіл - чытаю залпамі і запоямі. Сустрэча з маімі візаві была ў цэнтры горада непадалек ад Парка Чалюскінцаў. Прыехала на 15 хвілін раней - я заўжды прыязджаю зх запасам часу, вельмі не люблю спазняцца і тых, хто не ўмее разлічваць свой час. Гутарка прайшла на пазітыве, было шмат усмешак і рацыянальных ідэй. Сёння ж і напішу тэкст, павінна быць цікава. Пасля гутаркі выйшла на алею па Талбухіна, а там - жалуды і каштаны, каштаны і жалуды... Вось такі здымак зрабіла. Мяне наагул апошнім часам вельмі цягне на нацюрморты і розныя іншыя кампазіцыі :)

988308_604656059585474_1186283479_n

На доўгія прагулянкі часу не было - трэба ехаць дадому пісаць артыкул, каб вечарам паехаць да бацькоў - матуля набыла кава-машыну, трэба дапамгачы разабрацца. Нават шкада, што я цяпер не пью каву! Эх...

[Чытаць цалкам :)]Пераходзячы дарогу каля Длома кіно, убачыла, што там разгарнулася цэлая ярмарка з садавінай і гароднінай. Мне акурат патрэбныя яблыкі, таму я туды заруліла. Выбар вах! Выбрала пяць вялікіх чырвоных яблыкаў, чатыры грушы - за ўсё аддала амаль 50 тысяч. Гэтага мне хопіць на два дні. Але трэба абавязкова ўжываць гародніну - я абажаю перцы і радзіску, лісты салату, якімі затарылася нядаўна на Камароўцы. Сыраедства не такое і таннае, як можа падавацца... Грушу я ўжо з'ела - неверагодная смаката!!! Калі будзеце сёння ў раёне Чалюскінцаў - абавязкова набудзьце хаця б парачку самых вялікіх груш. Не пашкадуеце!

Думала, што паеду на траліку дадому, але зайшла ў вагон метро, села, адкрыла кнігу - і забыла пра ўсё на свеце :) Таму паехала да дому на метро з перасадкай, але ж пачытала Рэмарка - на жаль, часта дарога - адзіная рэальная магчымасць пачытаць кнігі. А я люблю менавіта раманы - малыя празаічныя формы мяне не вельмі прывабліваюць. Хаця Этэры Чаландзія, зборнік апавяданняў якой мне ала пачытаць мая Надзейка - гэта нешта! Рэкамендую.

Падыходзячы да дому, зрабіла фотаздысмак суседняга доміка... Атмасферненька тут у нас. Прыязджайце, хто любіць фотасеты ў такіх месцах закінутых  - паздымаю. Зараз сядаю за артыкул - двайное інтэрв'ю, даўно такога не рабіла, пасля паеду да маці. Паказ мод, на які запрасіла Саша Баярына, прапушчу - сям'я даражэй.

А як праходзіць ваш дзень?

1390476_604663446251402_1213019380_n
Восень у кожным слове... Але гэта час новых уражанняў и думак! Няхай усё будзе добра!