У прыгожым месцы я нарадзілася

Хачу з'ездзіць у родны горад. У Таржок. Родны горад, у якім я ніколі не была... Да вясны скаплю на квіткі, на пражыванне і на махну тыдзень. Не! На два тыдні! Не ў Італію, як марыла, а ў Таржок. Немагчыма больш адкладваць сустрэчу з родным горадам.

Хачу ў родны горад не першы год. Гэта ўжо не змяшчаецца ўва мне: гатовая нават узімку туды махнуць. Але а) мне не дадуць адпачынак на тыдзень-10 дзен, б) я хачу ўбачыць свой горад ў кветках, валяцца ў траве і гуляць з ранку да начы па яго вуліцах.

aero_028