Адзін дзень на здымачнай пляцоўцы

Мне пашанцавала быць спрычыненай да самага цікавага і загадкавага віда мастацтва  - кіно.

киноПадчас вучобы ў Інстытуце журналістыкі БДУ мяне запрасілі працаваць у прэс-цэнтры міжнароднага кінафестываля “Лістапад”, што ладзіцца ў Мінску. Прэс-канферэнцыі, конкурсныя і пазаконкурсныя паказы мастацкіх і дакументальных фільмаў, кулуарныя размовы з акцёрамі, сцэнарыстамі, рэжысёрамі… “Лістападзіла” тры сезоны. Два тыдні, якія цягнуўся кінафестываль, былі настолькі насычанымі, што можна смела сказаць пра іх: маленькае жыццё.

Сёлета мне выпала ўнікальная магчымасць стаць сапраўдным “кіношнікам”. Адмовіцца ад запрашэння на здымкі поўнаметражнага мастацкага фільма я не магла. Паспрабавала сябе ў ролі скрыпта – памочніка рэдактара карціны. Сачыла, каб акцёры не адхіляліся ад сцэнарыя. Падказвала рэплікі, занатоўвала, што было сказана ў розных дублях…

Акрамя скрыпта, была асістэнтам па акцёрах (замяняла дзяўчыну, якая здавала экзамен у інстытуце), касцюмерам (мастак па касцюмах неяк даведаўся, што я ўмею шыць) і нават знялася ў эпізодзе (актрыса з’ехала на спектакль).

Паводле дамовы з прадзюсарам я не магу агучыць ні назву фільма, ні прозвішчы выканаўцаў роляў. Скажу толькі, што папрацавала з вельмі вядомымі рускімі акцёрамі. Адзін з іх граў Пушкіна, Ясеніна ды многіх іншых.

Прапаную выправіцца ў сціслую экскурсію на здымачную пляцоўку. Адразу папярэджваю: праца ў кіно – не казка. Тое, што мы пабачым, радыкальна адрозніваецца ад таго раю, які нам паказваў тэлевізар.

Паўдзельнічаць у здымках.
  • Current Mood: good good
сломала глаза, но вроде всё поняла! *как удобно иметь родственные языки!*
Адзін з іх граў Пушкіна, Ясеніна ды многіх іншых.

Узяла і ўсю інтрыгу сапсавала!

ЗЫ - а ў цябе так бывае, што нейкая песня прычэпіцца і ніяк адчапіцца не можа? :)
ну Леша! мне сказалі: можна намякнуць, я і намякнула :))

ЗЫ: яшчэ як бывае!
прэмія за самы тоўсты намёк стагоддзя адназначна твая! :)

А да мяне ось эратычная песня прычапілася, ды так што не адпускае:
http://youtu.be/qDrgaVdlSlQ

(там відэа на 9 хвілін, але для поўнага кайфу лепш цалкам паглядзець-паслухаць)
Всё вполне понятно и интересно!
Иногда внутренне возмущаюсь: "чего это слово неправильно написано??? Ааа, это ж белорусский:)"
дзякуй! часта рускія скардзяцца, што цяжка разумець даўгія тэксты па-беларуску:) украінцам, праўда, прасцей ;)
Вот Рыбка_Гурами читала твой ник как "папуасик", а я фамилию читала "Паплауйская". Своеобразная расшифровка непонятной буквы "у с волной")))