"Ася, здравствуйте. А зачем вы завели новый блог? Чем вас не удовлетворяла платформа ЖЖ?"

Вітаю вас. Дзякуй за пытанне.

Настаў час, калі мне перастала быць цікавай платформа ЖЖ - скопішча блогаў, сярод якіх многа троляў, ботаў і іншага смецця. Беларускамоўны сегмент ЖЖ - гэта бруд. Вельмі шмат нематываванай агрэсіі. Мяне ванітуе ад гэтага. 

Але не быць блогерам я ўжо не магу... Таму я і вырашыла адасобіцца і быць незалежнай. Да таго ж, акурат у той час паступіла прапанова ад чалавека зрабіць асобны блог. Ён мне яго і зрабіў і адміністуе... 

Цяпер у мяне і магчымасцяў больш, ды і імя блога нашмат прасцейшае, чым даўжэзнае імя жж-блога. Вялікая колькасць людзей, якая чытае мой блог, не прывязаная да ЖЖ, бо не мае ўласнага профіля там, таму ім без розніцы, дзе (якая розніца, якую спасылку дадаваць у закладкі? Але, вымушаная прызнаць, асобны блог - гэта іншы статус). Новы стэндэлон і па змесце адрозніваецца ад былых ЖЖ. Ня буду пісаць, чым і як - гэта відавочна для тых, хто чытаў мае ЖЖ.

Прымаю пытанні і адказваю на іх тут


Теги:
вось зірнула я на тваю старонку па спасылцы, прачытала ўсе пытанні. Канцэнтрацыя негатыву прыблізна тая ж, што была і тут. Іншая рэч, што ў такога блога напраўду іншы статус.

Добра, што ты адсюль не зусім сышла, а дублюеш сёе-тое, бо я не люблю чытаць стэндэлоны.
:) я ведала, што негатыў працягнецца. гэта натуральна. каб я нічога не рабіла, то і негатыву не было б.

але яго там меней, значна меней.