Шчасце ёсць!

Ува мне нейкае новае адчуванне: гармоніі і cпакою. Такое ціхае шчымлівае шчасце...  Цёплая радасць. Яна запаўняе мяне ўсю. Кожны дзень прачынаюся з усмешкай. Засынаю з удзячнасцю за пражыты дзень. Кожны дзень - насычаны і неверагодна цікавы. Усё атрымліваецца, добрыя людзі цягнуцца да мяне, гэта фантастыка...

Мне часта задаюць пытанне: "Чаму ў цябе такі пазітыўзны блог стаў?" Ды таму што я змянілася! Я гэта ў сабе адчуваю, ды і блізкія людзі заўважылі перамены. Я шчаслівая, шчырая дзяўчынка, таму і блог мой такі - шчаслівы. Многіх гэта раздражняе, але мяне тое зусім не хвалюе. Калі ты па-сапраўднаму радасны, нішто пустое цябе не кранае.

Усё здзейсніцца!

Дзелімся пазітывам!


  • Current Mood: happy happy
Теги:

Comments have been disabled for this post.