Чыноўнікі і прыгажосць – несумяшчальна

Чыноўнікі. Што гэта жэсцяная жэсць, ведае, мабыць, кожны. Тут нават журналістам быць неабавязкова, каб ведаць, як ім складана па-чалавечы размаўляць з людзьмі. Чаму так? Для мяне пытанне. Ёсць, вядома, і прыстойныя, адэкватныя людзі сярод іх, але большасць…

Зрабіла апытанку на першую паласу газеты. Прысвечаную Сусветнаму дню прыгажосці, які будзе пазаўтра, 9 верасня. Вырашыла апытаць работнікаў нашага райвыканкама. Думалася, што адказаць на пытанне “Што робіць ваша жыццё прыгожым?” можа кожны. І няважны, чыноўнік ты альбо балерына.

Я на гэтую пусцяковую працу ўбіла паўтары дні. Бясконца званіла чынавенству з дурацкім пытаннем. Разумеючы, што пасярод працоўнага дня не кожны можа так сходу адказаць (гэта я рабіла скідку “не такім” людзям), я прапаноўвала: давайце вы падумаеце, а я пазней перазваню. Пагаджаліся, абяцалі адказаць праз паўгадзінкі. Перазвоньваю, чую ў адказ: “Не, складанае пытанне. Ня ведаю я…” Няўжо адразу незразумела, што і пазней пытанне акажацца складаным? Хаця мне складана ўявіць чалавека, які не можа сказаць, што ўпрыгожвае ягонае жыццё. Ды і нашто марнаваць свой і мой час (яны думаюць, што журналісты фігнёй страдаюць) і даваць пустыя абяцанкі?..

Асабліва “парадавалі” мужчыны-чыноўнікі. Яны хорам доўга ўздыхалі, ахалі, охалі і нарэшце выдавалі: “Ой, не ведаю нават, што сказаць… Звярніцеся лепей да каго іншага”. Словы “жыццё” і “прыгажосць” замест “работа” і “праблема” збівалы іх з панталыку, выбівалі з сядла… Таму пра прыгожае давялося размаўляця са слабой і сапраўды прыгожай паловай чалавецтва. Жанчыны, як высветлілася, за словам у кішэню не палезуць. Ім ёсць што сказаць.

ПРАКАМЕНТАВАЦЬ

Comments have been disabled for this post.