Праект «Я гэта ўмею!»

Інтэрв’ю з Палінай Карней я распачынаю новы ўласны праект «Я гэта ўмею!»

У межах праекта буду рабіць гутаркі з цікавымі людзьмі, якія маюць нейкае захапленьне, робяць унікальныя рэчы.

Мне цікавыя людзі, якія робяць ўласнаруч што заўгодна: ад фота і вышыўкі да скрапбукінгу і варэньня мыла. Галоўнае, каб творы былі выкананыя з любоўю і талентам.

Калі вашыя знаёмыя маюць унікальнае захапленьне і гэта праект можа дапамагчы ім прасунуць свае творы, альбо вы самі маеце што паказаць – пішыце ў каментарах альбо ў рубрыцы «Звязацца».

Паліна Карней: «Скрапбукінг аб’яднаў усё, чым я цікавілася!»

Калі вы ўмееце і любіце маляваць, калі вы з радасцю бераце ў рукі нажніцы і робіце аплікацыі, калі вы хочаце радаваць сябе і сваіх блізкіх унікальнымі дызайнерскімі рэчамі, то скрапбукінг — гэта тое, што патрэбна менавіта вам! Скрапбукінг (ад англ. scrapbook: scrap — выразка, book — кніга) — мастацтва, сутнасць якога ў стварэнні фотаальбомаў, паштовак, блакнотаў.

Студэнтка Ягелонскага ўніверсітэта Паліна Карней, захопленая гэтым цікавым заняткам, робіць прыгожыя рэчы ўласнаруч. Яна распавяла пра тое, як прыйшла да скрапбукінгу, пра тэхнікі працы і многае іншае.

— Паліна, з чаго пачалося тваё захапленне скрапбукінгам?

— Упершыню пра скрапбукінг я пачула больш за 2 гады таму — выпадкова натрапіла на ЖЖ жанчыны, якая выкладала фотаздымкі сваіх работ. Адзін альбом мне спадабаўся настолькі, што я вырашыла яго купіць. Але даведаўшыся, колькі такая радасць каштуе, падумала, што зраблю сама нешта падобнае. Як апынулася, кошт альбома быў цалкам адэкватны: матэрыялы для скрапбукінгу даволі дарагія. Так што мне давялося пра яго на нейкі час забыць.

Праз паўтары гады я паступіла ў Ягелонскі ўніверсітэт, пачала атрымліваць стыпендыю, што развязала мне рукі: кожны месяц пэўную суму грошай выдзяляла на нейкае рукадзелле. І пачаўся працэс пошуку «свайго» захаплення — займалася лепкай з палімернай гліны, шыццём, маляваннем, валяннем з войлаку. Але больш, чым на тыдзень, майго імпэту чамусьці не хапала. І тады я ўзгадала пра скрапбукінг.

— Ці кантактуеш з іншымі майстрамі скрапбукінгу? Мабыць, завісаеш на форумах…

— Першыя тры дні я выключна на форумах і сядзела, бо ўсе мае веды пра скрапбукінг абмяжоўваліся праглядам фотаздымкаў чужых работ. Як усё гэта робіцца, тэхнікі, матэрыялы — заставалася для мяне загадкай. Шукала суполкі ў ЖЖ, майстар-класы, сайты з інфармацыяй. І ўжо толькі пасля таго, як я пачала прыблізна ўяўляць, што хачу атрымаць, занялася пошукам матэрыялаў.

ДАЛЕЙ + фота работ Паліны
  • Current Mood: busy busy

Comments have been disabled for this post.