Беларуская Rainbow у Расіі. Я лётала!

 Расейская вобласьць Беларусі

Вярнулася з Расіі. Спантанна сабраліся і паехалі на беларускую “Rainbow” («Радуга», «Вясёлка»). Адзін з арганізатараў даслаў нам запрашэньне, у якім напісаў, што ўсё будзе ладзіцца ў ціхім месцы на беразе возера недалёка ад Полацка. Мы ехалі-ехалі і апынуліся ў Пскоўскай вобласьці. У Расіі, значыцца.

У мяне не было з сабой пашпарту, таму мы здорава хваляваліся, што праз мяжу нас ня выпусьцяць. Што бы вы думалі?.. Пост – мёртвы. Ні душы. Што мы ў Расеі, было панятна на “прыўкрасных” дарогах. Выбоіна вы выбоіне. Пральная дошка як яна ёсьць. Нашыя беларускія дарогі пасьля расейскіх – рай!, мы цалаваць іх былі гатовыя па вяртаньні.

Вёскі ў Расеі таксама ўразілі. Запусьценьне і галеча. З 20-30 хат жылыя чатыры. І гэта шчэ жывая (!) вёска. Ёсьць цалкам закінутыя. Выгляд хат вельмі панылы. Бррр! – адным словам. Беларускія вёскі – таксама рай. Гэта відавочна, калі трапляеш туды. Мы праехалі па Расеі не некалькі дзесяткаў км і не сустрэлі жыўнасьці. Наагул.

Лёва і Соня

Калі былі недалёка ад мясьціны Х, ўбачылі спыншчыкаў. Хоць і не было куды іх пасадзіць (багажнік забіты пад завязку, у салоне – трое нас і багата рэчаў), мы іх ўціснулі ў машыну. Свае і іх сумкі вязлі на каленях. Неўзабаве ў нас адваліўся глушак і далей мы адчувалі сябе няйначай як ў ферары. Праз некалькі кіламетраў ехаць было немагчыма – бездарожжа страшэннае. Пайшлі пешшу, дыхаючы празрыстым паветрам і размаўляючы са спыншчыкамі.

Лёва і Соня. Соня з Піцера. Зацятая спыншчыца. Вучыцца на біяхіміка. З велізарнай колькасьцю фенічак на руках. Падарыла мне прыгожую рознакаляровую феньку. Лёва з Масквы. Вучыцца на псіхолага. Сімпатычны курчавы хіпі. Захапляецца Беларусьсю і ўсім беларускім. Марыць аб’ездзіць нашу краіну. Я распавядала пра гарады і мясьціны, якія варта паглядзець. Перакладала на беларускую мову словы, якія яго цікавілі. За размовамі весела дайшлі да лагера.

Аголеныя хіпі. Пао-вао. Ёжыліся.

У лагеры мы пабачылі безьліч людзей, якіх у горадзе прынята лічыць “іншымі”. Трапляючы туды “звычайны” чалавек становіцца іншым, не-такім-як-яны. Яны – хіпі, будзісты, ёгі… Ходзяць і купаюцца аголенымі. Прычым некаторыя хлопцы ходзяць аголенымі, а дзяўчаты – топлес увесь час! Гэта нікога не зьдзіўляе, гэта нармальна. Ніхто не зважае на такія “дзівосы”. Яны гавораць адно адному “Добрай раніцы!” незалежна ад часу сутак. Мы віталі такім чынам адно аднога і ноччу. І вечарам. І ўласна раніцай…

Мы абдымаліся і ўсьміхаліся адно адному. Мы трымаліся за рукі і крычалі “ОМ!”, мы хадзілі на ПАО-ВАО (збор племені) і перадавалі па коле Talking stick (той, хто трымае гэтую палку, мае права голасу, іншыя яго ўважліва слухаюць не перапыняючы), мы ёжыліся (займаліся ёгай), гралі на бубнах і сьпявалі… гэта было цудоўна!



Што такое “Радуга”?

Comments have been disabled for this post.