Журналістка “СБ” просіць даць каментар

Учора пазваніла бабуля і забіла мяне навіной. Мной цікавіцца “СБ”. Журналістка “галоўнай газеты краіны” званілі на хатні тэлефон маіх бацькоў разоў 5. Бабуля ёй кожны раз тлумачыла, што я не жыву па месцы прапіскі. Але журналістка апынулася ўпартай. У рэшце натрапіла на матулю і атрымала такі нумар майго мабільніка.

Бабуля паведаміла пра цікавасьць “СБ” з непрыхаванай радасьцю. Маўляў, як крута, што ў маёй унучкі хоча ўзяць інтэрв’ю журналістка такой (!) газеты. Бацькі выпісваюць “АиФ”, але ж “Саўбелка” для іх – самая крутая газета.  

 Журналістку цікавіць маё разьмеркаваньне. Бабуля не ўпусьціла магчымасьці бліснуць: дала каментар ад майго імя… Такі “зорны час”.

Сёння журналістка пазваніла мне. Яна піша артыкул пра размеркаваньне маладых спецыялістаў у гэтым годзе. Высьветлілася, што кіраўніцтва журфака параіла зьвярнуцца да мяне. На маю прапанову ўзяць каментар у іншага выпускніка журфака (сёлета разьмеркавана ня менш за 100 чалавек), яна адказала, што ёй параілі толькі мяне.

Працяг гісторыі

promo paplauskaja june 3, 2016 14:14 6
Buy for 40 tokens
Рассказала порталу Socnews.by про проект #девиЖЖник. Как все начиналось Примерно два года назад я вернулась к своему блогу в ЖЖ. Активно общалась с другими блогерами, в основном, девушками, и поняла, что им не хватает оффлайн-тусовок, выходов в свет и реального общения друг с другом. В…

Comments have been disabled for this post.