П.ошукі Ш.часьця, альбо П.равільны Ш.лях


Дмитрий Хара «П. Ш.», СПб, Издательский дом «Давид», 2011. — 416 стр.

Люблю чытаць кнігі, напісаныя пасьпяховымі людзьмі (для мяне галоўнае, каб у іх была шчасьлівая сямья і справа жыцьця. Фінансавы бок мяне хвалюе мала, хаця, як правіла, справа жыцьця прыносіць немалыя грошы). Напісаныя ня дзеля дадатковых грошай, як часта бывае, але таму, што немагчыма насіць у сабе каштоўны вопыт — неабходна ім падзяліцца. Калі чалавек ня толькі разумее, як дасягнуць гармоніі і спакою, як зрабіць так, каб кожны дзень быў найлепшым, але ахвотна і даступна дзеліцца гэтым унікальным веданьнем зь іншымі — гэта дарагога каштуе.

Кніга пасьпяховага і адкрытага для ўсяго новага Дзьмітрыя Хары «П. Ш.» акурат пра тое, як дасягнуць гармоніі з навакольным сьветам, з людзьмі, а галоўнае — з самім сабой. Як знайсьці сябе і перастаць пераймацца пытаньнямі: «А каму гэта патрэбна?», «Навошта я раблю тое і тое?», «Хто ацэніць мае высілкі?», «Каму стане лягчэй ад таго, што я нешта зраблю альбо не зраблю?» Як пазбавіцца ад ныцьця кшталту «Я нікому не патрэбны», «Уся праца — у трубу», «Нікому ня стане лягчэй ад таго, што…» і г.д., што час ад часу наведваюць кожнага з нас? Адказ на гэтае заўжды актуальнае для кожнага пытаньне — у кнізе з інтрыгуючай і загадкавай назвай «П. Ш.»

Галоўны герой рамана Алег — стомлены бясконцым пошукам новых партнёраў для сваёй буйной кампаніі па аказаньні юрыдычных паслугаў мужчына. Яму за трыццаць, сямьі няма, з дзяўчынай, зь якой сустракаўся і жыў два гады, разыйшоўся паўгоду таму — яны стаміліся адно ад аднога, ім разам стала сумна. Алег нудзіцца ня столькі ад свайго жыцьця (зьнешне ён пасьпяховы: фінансы дазваляюць усё, ды і новую жанчыну знайсьці — не праблема (так думаюць усе «пасьпяховыя» мужчыны)), колькі ад самога сябе. Яму з сабой — нецікава. Кожная раніца пачынаецца з пакутлівага прабуджэньня і заўсёднага сьняданку, які даўно не прыносіць нічога акрамя сумніўнага насычэньня. Праца — офіс з ранку да вечара. Любіць сябе ён так і не навучыўся. Карціну асабістага разладу дапаўняе мех дзіцячых успамінаў, што цягне на плячах Алег. І нават ня думае аб тым, што даўна час пазбавіцца ад яго ды расправіць плечы насустрач жыцьцю.

Міхаіл — пасьпяхова ўва ўсім. Ён ведае, што такое ўнутраная гармонія. Ён жыве тут і зараз. Для яго кожны дзень — найлепшы. Ён прачынаецца з усьмешкай і шчырай удзячнасьцю кожнаму імгненьню жыцьця. Ён шчасьлівы ў шлюбе ужо 25 гадоў, закохваецца зноў і зноў у сваю жонку, гадуе дзяцей… Ён жыве! І дзеліцца сваім вопытам шчасьця з Алегам. Ня толькі на словах, але дае апошняму шмат заданьняў, якія дапамагаюць Алегу раскрыцца і знайсьці сябе.

Падаецца, што дасягнуць стану шчасьця ў кожнае імгненьне сябе ў Жыцьці немагчыма. ДАЛЕЙ
  • Current Mood: busy busy
Теги:

Comments have been disabled for this post.