падарожжа

Гародня. Спын. Аўтазакі. Вагон

Сустрэліся мы з аднакласніцай Нікай, з якой ня бачыліся і не гулялі нармальна гады так мммм… чатыры. Пагулялі, пагаварылі. І тут яе ўгаразьдзіла сказаць, што яна (!) не (!!) была (!) ў (!) Гародні (!!!) Не, я, вядома, тэарэтычна магу ўявіць, што гэты шыкоўны горад хтось не наведваў. Я Яго нядаўна гуляла па Гародні – ён там таксама ня быў. Але Ніка сваім прызнаньнем мяне ня тое што шакавала – я адразу сказала: «Дык паехалі!» Пасьля ейнай імгненнай згоды дадала: «Спынам». Спынам Ніка таксама ніколі ня езьдзіла. 

І мы паехалі. Праўда, не ў 7 раніцы, як дамаўляліся, а ў 11, але тое дробязі. Спын быў экстрымальны. Пачаўся з аўтазакаў. Што гэта яны, мы зразумелі, калі яны праязджалі міма, сігналілі, а ўшлёпкі-амапаўцы махалі нам рукамі. Ніка ледзьве прытомнасьць ад страху ня страціла. Мне было агідна, ногі трэсьліся. Хутка нас забралі два прымныя дзелавітыя хлопцы (давезлі да паварота на Ашмяны), а пасьля хлопец-камікадзэ на белай наварочанай маздзе. Ехалі мы зь ім ў сярэднім 150. Калі ён абганяў усіх і ўся, выязджаючы на сустрэчку і адчайна просячы машыны на правай паласе прапусьціць, я ўціскалася ў пярэдняе крэсла сьмертніка і малілася.

Далей пра прыгоды+фота

Comments have been disabled for this post.