Мая бабуля, любімая «Ба»

Бабуля – мой самы блізкі чалавек. Яна ў мяне цудоўная. Вельмі сумленны, шчыры, справядлівы чалавек. Нягледзячы на яе складаны характар і дэспатычны стыль выхаваньня, яна мяне любіць. Я называю яе «Ба» і цалую на разьвітаньне.

Калі я была малая, мы абажалі адна адну (зрэшты, мы і зараз любімая «Ба» і любімая ўнучка). Не маглі растацца ні на хвілю. Калі мы з матуляй зьязджалі на 2-3 тыдні на мора, альбо я хала ў вёску, сумавала па бабулі вельмі, званіла ёй з далёкіх кутоў, каб проста пачуць родны голас. А калі я пахала ў лагер, то напісала адтуль першы свой ліст да бабулі. Такі шчымлівы, наіўны і сьмешны…
У мяне многа, вельмі многа фотаздымкаў з бабуляй. У разы больш, чым з маці і бацькам разам узятымі.



Бабуля запляталы мне косы і вязала шыкоўныя банты, правярала ўрокі і прымушала чытаць ангельскія тэксты ўголас па тры разы. Прычым, сама яна вучыла нямецкую мову.

Калі ў мяне былі праблемы са зрокам, яна выдаткавала вельмі шмат часу на мяне, вазіла мяне па розных аўтальмолагах і бальніцах, але вылечыла мае вочы. Дзякуй, бабуленька! Я заўжды памятаю пра гэта.

Бабуля працавала заведуючай аптэкі. Я вельмі любіла прыходзіць да яе на працу. Бабуля рабіла мне смачныя кактэйлі і давала вітамінкі. Калі мне было год 10, я пачала настойваць, каб бабуля пайшла на пенсію, каб мы больш часу праводзілі разам. І яна пайшла. Ніколі мяне не папракала гэтым.

Двойчы на вачах бабулі я трапляла пад машыну... ДАЛЕЙ

Comments have been disabled for this post.